Пацярпелых няма. Віноўніка здарэння затрымалі, паведамляе французскі тэлеканал BFM TV.
Раён інцыдэнту ля палацу ачапілі. На месцы здарэння знаходзяцца шмат паліцэйскіх, працуюць пажарныя службы. Бліжэйшыя станцыі метро зачынілі.
Police cordon growing around #ChampsElysees pic.twitter.com/aeyqD3p6GF
— Melissa Bell (@MelissaBellCNN) June 19, 2017
Са спасылкай на прадстаўнікоў жандармерыі мясцовыя СМІ паведамляюць, што наезд быў наўмысны.
Імя нападніка не разгалошваюць. Паліцыі вядома, што яму 33 гады і што ён быў у спісе патэнцыйна небяспечных ісламістаў. У ягоным аўце знайшлі аўтамат Калашнікава.
Нападнік загінуў ад атрыманых раненняў падчас сутыкнення. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МУС Францыі.
У пяты раз за апошнія чатыры месяцы сілы бяспекі Францыі сталі мішэнню тэрарыстаў. Распачатае расследаванне.