Пяціметровая кветка – падарунак Менску ад канструктарскага бюро «EnCata».
На вуліцы Зыбіцкай у Менску з’явілася інсталяцыя «Валошка» – металічная канструкцыя, пялёсткі-лопасці якой пачынаюць варушыцца нават пры лёгкім павеве ветру.
Кветку распрацавала канструктарскае бюро «EnCata», якое займаецца стварэннем «жалезных», фізічных высокатэхналагічных прыладаў – экзашкілетаў, дронаў і г. д.
«Валошку» афіцыйна адкрыюць на выходных.
ДД