На БелАЗе пачалі рабіць вулічныя трэнажоры з улікам еўрастандартаў



«Трэнажоры прызначаныя для развіцця каардынацыі рухаў і розных групаў цягліцаў. Адмыслоўцы прадпрыемства стваралі новую прадукцыю з улікам еўрапейскіх стандартаў», – паведамляе прэс-служба ААТ «БЕЛАЗ».

Апошнія некалькі месяцаў працаўнікі прадпрыемства і жыхары Жодзіна мелі магчымасць пратэставаць новую прадукцыю. Бліжэйшым часам трэнажоры пачнуць выпускаць серыйна. Сярод іх прылады для ўзмацнення суставаў і цягліцаў рук, спіны і ног. Таксама ёсць трэнажор, з дапамогаю якога можна дамагчыся ўзмацнення вонкавых і ўнутраных цягліцаў жывата, прэс, сфармаваць тонкую талію.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў