У выніку збою праграмнага забеспячэння на мяжы Беларусі з Літвой сабралася каля 800 грузавікоў.
Такая інфармацыя па стане на 14:00 апублікаваная на старонцы Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК).
Паводле звестак, у пункце пропуску «Каменны Лог» мытнага афармлення чакаюць 400 грузавікоў, «Беняконі» – 165, «Катлоўка» – 140, «Прывалка» – 80.
Раней паведамлялася, што прычыны чэргаў звязаныя са збоем праграмнага забеспячэння, якое здарылася ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы. Мяркуецца, што да 17 жніўня мытнае афармленне пры руху на ўезд і выезд будзе здзяйсняцца ў ручным рэжыме.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu