На 90-годдзе Фідэль Кастра атрымаў у падарунак сайт


Фідэль Кастра ў 1978-м.

Кубінскія інфарматыкі стварылі інтэрнэт-энцыклапедыю, прысвечаную рэвалюцыянеру.

Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра, які адзначае ў суботу 90-годдзе, у якасці аднаго з падарункаў атрымаў прысвечаную яму інтэрнэт-старонку.

Сайт fidelcastro.cu стварылі супрацоўнікі кубінскага інфармацыйнага парталу Cubadebate і спецыялісты з Гаванскага ўніверсітэту інфармацыйных тэхналогіяў.

Тут сабраны архіў выступаў і выказванняў лідара кубінскай рэвалюцыі, фотаздымкі, відэаматэрыялы, тэксты і лісты Кастра, а таксама карыкатуры на Фідэля.

Алегарычны шарж, які паказвае момант, калі Фідэль спускаецца з гор Сьера-Маэстра.
Алегарычны шарж, які паказвае момант, калі Фідэль спускаецца з гор Сьера-Маэстра.

Старонка мае восем моўных версіяў – у тым ліку арабскую і расейскую.

Аўтары адзначаюць, што частка інфармацыі, якая змяшчаецца на сайце, уяўляе вялікую каштоўнасць для спецыялістаў. Напрыклад, сярод 3-х тыс. фотаздымкаў можна знайсці мноства кадраў з асабістага архіва сямʼі Кастра – напрыклад, з дзяцінства Фідэля.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары