МЗС Расеі: «Вайна помнікаў» у Польшчы можа выклікаць самыя негатыўныя наступствы


У Маскве выказалі абурэнне дзеяннямі ўладаў польскага гораду Нова Суль на захадзе Польшчы, на рашэнне якіх 30 чэрвеня без узгадненняў з расейскім бокам быў знесены помнік братэрства жаўнераў Войска Польскага і Чырвонай Арміі.

«Разглядаем гэты адкрыта несяброўскі крок польскага боку як прамое і грубае парушэнне пагаднення паміж урадам Расейскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Польшча пра пахаванні і месцы памяці ахвяр войнаў і рэпрэсій ад 22 лютага 1994 года», – гаворыцца ў каментары Міністэрства замежных справаў Расеі, размешчаным на сайце ведамства.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«У Варшаве мусяць нарэшце зразумець, што развязаная ў Польшчы «вайна помнікаў» небяспечная самымі негатыўнымі наступствамі, адказнасць за якія будзе цалкам ляжаць на яе ініцыятарах», – цытуе interfax.by заяву МЗС Расеі.

У расейскім дыпламатычным ведамстве «са шкадаваннем мусяць канстатаваць», што польскія ўлады не прымаюць захадаў, каб перадухіліць «здзек над манументамі і пахаваннямі» савецкіх воінаў, якія разам з польскімі жаўнерамі вызвалялі краіну ад нацысцкіх захопнікаў.

«Складваецца ўражанне, што здзек над нашымі памятнымі месцамі ўзведзены ў Польшчы ў ранг дзяржаўнай палітыкі, паколькі ад польскіх уладаў, уключаючы МЗС гэтай краіны, не прагучала ніводнага каментара з асуджэннем вінаватых у актах вандалізму ці хаця б з выразам шкадавання пра тое, што сталася», – адзначаецца ў каментары.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў