МЗС: «Мы высвятляем, ці знаходзіліся беларусы на борце верталёту, збітага ў Конга»


МЗС Беларусі не мае афіцыйных звестак пра экіпаж верталёту, якім, паводле грузінскіх медыяў, кіраваў беларускі экіпаж.

Пра гэта паведаміў belta.by начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітры Мірончык:

«Міністэрства замежных справаў і амбасада Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы прыкладаюць намаганні, каб атрымаць з афіцыйных крыніц інфармацыю пра інцыдэнт з верталётам, які, як мяркуецца, пілатаваўся беларускім экіпажам».

«Аднак мы працуем над тым, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю, удакладніць, ці ідзе гаворка пра грамадзянаў нашай краіны», – дадае Дзмітры Мірончык. – «Тады будзем гатовыя падзяліцца адпаведнымі звесткамі з грамадзкасцю».

У Конга 28 студзеня былі збітыя два ўдарныя верталёты Мі-24. Экіпаж аднаго з іх  складаўся з грамадзянаў Беларусі. Пілотаў шпіталізавалі.

Рэспубліка Конга фактычна знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны з чэрвеня 1997 году. Усходнюю частку краіны, якая багатая карыснымі выкапнямі, у большай ступені кантралююць паўстанцы.

Цяпер у краіне, якая знаходзіцца у Цэнтральнай Афрыцы, размешчаныя сілы міратворцаў ААН.

ВД, паводле belta.by

Стужка навінаў