МЗС: Беларусь гатова абмяркоўваць палітычныя і эканамічныя пытанні з ЕЗ і ЗША


Намеснік міністра замежных справаў лічыць, што адносіны з ЕЗ і ЗША знаходзяцца «у дынаміцы».

Беларусь гатова абмяркоўваць палітычныя і эканамічныя пытанні з Еўразвязам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Пра гэта 17 верасня распавёў намеснік міністра замежных справаў Аляксандр Гур’янаў.

«Стасункі з партнёрамі ў нашым рэгіёне заўсёды дынамічна развіваліся. На жаль, з нашымі партнёрамі на Захадзе эканамічная супраца і практычнае ўзаемадзеянне часам натыкаліся на перашкоды ў выглядзе палітычнай пазіцыі. Сёння можна сказаць, што нашы стасункі з ЕЗ і ЗША знаходзяцца ў дынаміцы», – адзначыў Аляксандр Гур’янаў.

Намеснік міністра заўважыў, што для Беларусі прыярытэтам з’яўляюцца эканоміка і сацыяльна-эканамічнае развіццё, таму «зацыклівацца выключна на палітычных працэсах не ў цікавасці нашай краіны».

У той жа час амерыканскі бок нагадвае, што пытанне палітзняволеных застаецца перашкодай на шляху супрацы паміж Беларуссю і ЗША. Такое меркаванне выказаў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Томас Меліа пасля нядаўняга візіту ў Менск міжведамаснай урадавай дэлегацыі ЗША.

ЗК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў