«Мясцовыя называлі нас акупантамі»: каля 180 уральскіх добраахвотнікаў вярнуліся з Украіны ў Екацярынбург


Раніцаю 15 красавіка цягнік «Новарасійск – Ніжні Тагіл» прывёз у Екацярынбург добраахвотнікаў, якія ваявалі на Данбасе.

Гэтым жа цягніком прыехала на Урал і група кіраўніка свярдлоўскага Фонду ветэранаў спецназу Уладзімера Яфімава. 11 сакавіка ён разам з 50 добраахвотнікамі з’ехаў ва Украіну. Дадому вярнулася толькі палова добраахвотнікаў: астатнія працягваюць ваяваць у складзе гвардыі «Данецкай народнай рэспублікі», перадае e1.ru.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Ва Украіне жудасны клімат – усё байцы перахварэлі на грып, ангіну і запаленне лёгкіх, распавядае Яфімаў. Кіраўнік групы добраахвотнікаў заявіў, што ён і ягоныя падначаленыя расчараваліся ў «ЛНР» і «ДНР» з-за «двудушных кіраўнікоў» і пазіцыі мясцовага насельніцтва.

«Паводле кіеўскіх законаў мы тэрарысты. Паводле закону Луганскай рэспублікі – асобы, не ўключаныя ў штат узброеных сілаў, ёсць чальцамі незаконных узброеных фармаванняў. А калі ўзяць грошы ў іх згодна з кантрактам, як яны прапаноўваюць, то мы ў Расеі становімся наймітамі. На маю думку, яны цягнуцца да Украіны. А можа, і да ўласнай незалежнасці. Мы былі ў Камісараўцы, яна яшчэ нядаўна была пад «укропамі». Насельніцтва вельмі насцярожана да нас ставілася, часам нават акупантамі называлі, што непрыемна», – цытуе Яфімава расейскае выданне.

Прэм’ера на «Белсаце»! За тры дні да «перамір’я» на Данбасе: Блокпост «Грозны»

ЮВ, паводле e1.ru

Стужка навінаў