Міліцыя завезла ў РАУС менчука, які вывесіў у вакне кватэры бел-чырвона-белы сцяг. Фота


Бел-чырвона-белы сцяг у вакне

У вакне кватэры насупраць будынку Міністэрства ўнутраных справаў мянчук Сяргей Манкевіч вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Гэта выклікала ўвагу супрацоўнікаў міліцыі, якія з раніцы 25 красавіка спрабавалі патрапіць у кватэру

Як усё было, «Белсату» распавяла грамадзянская жонка спадара Манкевіча Ірына Шашко:

«Чалавек у вакно сваёй кватэры вывесіў бел-чырвона-белы сцяг, а вокны выходзяць на будынак МУС. Гэта адбылося, хіба, учора ўвечары, я так разумею, бо сёння а 8-й раніцы ўжо стаялі міліцыянты. Ён нікога не пускаў у кватэру, я прыехала, прыехаў ягоны родны брат і мы проста зайшлі ў кватэру. Яны сказалі, што яго забіраюць, ён падпіша нейкі пратакол не за сцяг, а за тое, што паступіў сігнал, што ў кватэры быў шум. Але я не думаю, што так было, бо ён не з тых, хто п’яніца, хто будзе шумець. Я папярэдзіла міліцыянтаў, што ў яго хворае сэрца».

Сяргея Манкевіча павезлі ў Маскоўскі РАУС сталіцы.

Стрым затрымання

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары