Мянчук дэлегатам Народнага сходу: Хай добра паядуць і адпачнуць у Менску


«Белсат» запытаўся ў жыхароў сталіцы, якія пытанні і пажаданні яны маюць да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

«Шчыра кажучы, не разумею, як яны збіраюцца змяняць краіну. Гэта вельмі бессэнсоўнае мерапрыемства», кажа мянчук.

Маладая дзяўчына заяўляе:

«Я б змяніла палітычны рэжым. Я б пускала грошы на развіццё медыцыны, на развіццё адукацыі. Я б усё рабіла для людзей, а не так, як усё ў нас цяпер».

Сваім меркаваннем дзеліцца і мужчына, да якога звярнуўся з пытаннем наш карэспандэнт:

«Няхай добра паядуць і адпачнуць у Менску. Пабачаць тыя прыгажосці, якія набыў наш беларускі народ за гэты час. Ну і тое, што яны зараз сядзяць там, павінныя думаць і слухаць тое, што ім гаворыць нашае кіраўніцтва».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў