Мянчанка: «Перавесці на голы аклад? Я згодная! І міністры хай так працуюць»

video

«Белсат» запытаў мінакоў, што яны думаюць наконт прапановы міністра працы Марыяны Шчоткінай перавесці бюджэтнікаў на голы аклад.

«Я згодная. І хай яны так працуюць», – адказала жанчына сталага веку.

Іншая падзялілася сваім меркаваннем:

«Нязгодная, таму што няма стымулу. Ня будзе стымулу працаваць. Аклад – гэта аклад. А тое, што мы зарабляем звыш гэтага, нашыя грошы. У мяне, напрыклад, «старымі», аклад Br 1,2 млн. Маючы трое дзяцей, я не змагу іх пракарміць».

Чытайце таксама >>> Звольнілі магілёўскага зваршчыка, які паскардзіўся «Белсату» на нізкі заробак

Наступны суразмоўца тлумачыць недахопы меркаваных новаўвядзенняў:

«Раней былі ўсталяваныя надбаўкі да акладу, 30 % было. Калі цяпер гэта будзе вырашаць кіраўнік арганізацыі, то, думаю, будзе не зусім абʼектыўна. Зразумела, што паўсюль ёсць «улюбёнцы» і тыя, каго не любяць, хто кажа тое, што не заўсёды хоча чуць кіраўнік. Думаю, трэба было пакінуць старую сістэму».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары