Параўноўваем кошты на вопратку ў беларускай і польскай Zara.
У Менску адчынілася першая крама іспанскай маркі Zara, а таксама яе сумежных брэндаў Bershka, OYSHO, Stradivarius і Pull and Bear. Урачыстае адкрыццё адбылося 10 жніўня ў гандлёвым цэнтры Dana Mall на станцыі метро Усход.
Кошты ў беларускай Zara не нашмат, але ўсё ж вышэйшыя за еўрапейскія. У параўнанні з польскай крамай ў сярэднім на 10 еўра.
Шэрае паліто – 199 злотых або 46 еўра ў Польшчы і 119 рублеў або 52 еўра ў Беларусі.
Зялёная сукенка – 239 злотых або 56 еўра ў Польшчы і 159 рублёў ці 69 еўра ў Беларусі.
Чырвоны пінжачок – 239 злотых або 56 еўра і 159 рублёў або 69 еўра ў Беларусі.
ВЧ, belsat.eu