Мужчына з мячом напаў на школьнікаў у Швецыі. Пацярпелі пяць асобаў

urgent

Невядомы ў масцы і з халоднай зброяй пранік у школу Кронан у горадзе Трольгэтан (Trollhättan) на захадзе Швецыі і параніў аднаго дарослага і чацвярых дзяцей. Адна з ахвяраў памерла.

Паводле Радыё Швецыя, паліцыя страляла ў злачынцу пры затрыманні, цяпер яго аперуюць у шпіталі. На месца здарэння прыбылі машыны хуткай дапамогі, усім пацярпелым аказваюць медычную дапамогу. Дзеці, настаўнікі і бацькі ў паніцы пакідаюць школу. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Глядзі таксама
Каментары