Мужчына бегаў з сякерай па Менску, каб зняць стрэс


24-гадовы жыхар Менску выпіў алкагольны напой, з’еў некалькі таблетак, узяў сякеру і пайшоў у лес секчы дровы, каб зняць стрэс, – так ён патлумачыў свой учынак, паведамляе сайт сталічнага Упраўлення Следчага камітэту.

Менчука затрымалі ў канцы лютага. Ён ганяўся з сякерай за мінакамі. У праваахоўныя органы звярнуўся мужчына, які выгульваў сабаку ў лесапарку побач з вуліцай Нікіціна.

28 сакавіка маладому чалавеку прадʼявілі абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганстве.

Сякера, з якой малады чалавек ганяўся за мінакамі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў