«Муж» 15-гадовай маладой маці з Асташковічаў павесіўся


Фота ranak.by

Павешанага 28-гадовага Віктара З. знайшлі 20 студзеня ў ягонай хаце.

Паводле выдання ranak.by, у гэты дзень мужчына не выйшаў на працу. Старшыня сельсавета занепакоіўся і прыехаў да яго дадому. Дзверы былі зачыненыя знутры. Выклікалі міліцыянтаў, якія выбілі дзверы і знайшлі цела гаспадара.

Прыкмет гвалтоўнай смерці няма. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Наста, жыхарка вёскі Асташковічы, што ў Светлагорскім раёне, зацяжарала ад аднавяскоўца Віктара, калі ёй было 14. У красавіку летась яна нарадзіла дачку Вікторыю.

Мужчына не адмаўляўся ад бацькоўства і нават быў не супраць ажаніцца, калі ёй споўніцца 16. Але замест ЗАГСа трапіў у турму. У студзені 2016 года яго прыгаварылі да трох гадоў зняволення ўзмоцненага рэжыму за секс з няпоўнагадовай. Ён падаў касацыйную скаргу. 18 сакавіка суд адтэрмінаваў пакаранне на тры гады. Віктар вярнуўся ў вёску, аднавіўся на працы на гаспадарцы, забраў да сябе дзяўчыну. Пара пераехала жыць у старую вясковую хату, якую Віктар купіў за $ 600.

У верасні маладзёны распісалася. Але ўжо праз месяц Наста вярнулася да маці. Дзяўчына скардзілася, што Віктар злоўжывае алкаголем і збівае яе.

Журналістам ranak.by 15-гадовая удава распавяла, што ён мог павесіцца з-за кахання да яе.

«Пасварыліся моцна, я да мамы сышла з дзіцем. Чаму так здарылася? Кахаў моцна. А я ад яго сышла. Ён мяне збіваў. І выпіваў», – распавяла Наста.

На сваёй старонцы ў ВК Наста размясціла фота Віктара з каментаром «Любім, памятаем, смуткуем. Зарана ты ад нас сышоў. Ты заўсёды застанешся ў маім сэрцы».

Глядзі таксама
Каментары