Ігар Шуневіч пракаментаваў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» напад на эканамічнага аглядальніка TUT.BY.
«Спяшаюся расчараваць усіх тых, хто спрабаваў падвесці падаплёку пад шараговае злачынства, у тым ліку і самога пакуль што пацярпелага… », — адзначыў Шуневіч.
Міністар адзначыў, што злачынства раскрытае цягама палутара содняў.
«Сітуацыя не адзназначная. Калі казаць простай бытавой моваю — гэта п’яная бойка дзвюх кампаній, ініцыятараў якой вызначыць следства. Увы і ах. Нічога іншага пракамэнтаваць і сказаць не магу».
Гэтак хутка атрымалася знайсці нападнікаў з дапамогаю запісаў відэаназірання.
Кіраўнік МУС не выключыў, што крымінальная справа скончыцца судом.
19 траўня ўначы Сяргея Чалага збілі пяцёра невядомых у цэнтры Менску. Журналіст, які асвятляе эканоміку, разам з двума сябрамі выходзіў з бару. Праз некалькі хвілінаў да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць. Сяргея Чалага даставілі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа. Сам Сяргей Чалы казаў, што канфлікту і прэтэнзій у невядомых да яго не было, яны наляцелі мэтанакіравана і пачалі біць яго па галаве.
ДР belsat.eu