МУС Беларусі рэкамендуе не набываць машыны ў Расеі


У расейскім вышуку знаходзіцца каля 100 000 аўтамабіляў. Некаторыя з іх прадаюць беларусам.

Штодзень у Беларусі рэгіструецца больш за паўтысячы машынаў прывезеных з РФ. Сярэдні кошт аўтамабіляў 20-25 тыс. долараў, – паведамляе МУС Беларусі. Рэгістрацыя аўтамабіля ў Беларусі нярэдка бывае спробай легалізаваць транспартны сродак, каб пазней выехаць на ім у Расею. «Так з’яўляюцца машыны двайнікі», – тлумачаць беларускія праваахоўнікі.

Толькі за кастрычнік-лістапад 2014 г. на тэрыторыю нашай краіны ўвязлі 110 іншамарак з падробленымі дакументамі, якія спрабавалі легалізаваць у Беларусі.

«Нашых грамадзянаў прыцягвае кошт рэспектабельнай і дарагой іншамаркі. Як вынік – набываецца аўто з крымінальным мінулым….І не факт, што той, хто набыў свайго «жалезнага каня», атрымае яго назад. Ён можа вярнуцца ў Расею да сапраўднага ўладальніка», – папярэджвае кіраўнік аддзела па расследаванню злачынстваў у сферы аўтабізнесу палкоўнік Аляксей Малахаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў