Моладзь руху «За Свабоду» абвесціла творчы конкурс да 100-годдзя БНР


Моладзь Руху «За Свабоду» прапануе ўдзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэ ці верш, стварыць кліп, фота, альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь – гэта…».

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваныя, паведамляюць арганізатары.

Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь – гэта…».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары