Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з Раством Хрыстовым

Wideo

Кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі звярнуўся да хрысціянаў са святочнай прамовай.

«Мы рыхтуемся да святаў. Нашыя гарады асветленыя, многа ілюмінацыі ў касцёлах і каля касцёлаў, многа ялінак, але ці гэтага дастаткова?» – задае пытанне мітрапаліт.

«Калі Марыя з Юзафам прыйшлі ў Віфлеем, не было ў іх месца ў заездзе, – прыгадвае Тадэвуш Кандрусевіч. – Ці ў нашым заездзе, якім ёсць нашае сэрца, ёсць месца для Ісуса?».

«Калі мы будзем святкаваць Свята толькі вонкава, гэтае свята будзе такім, як многія іншыя святы: прыходзяць і праходзяць», – дадаў арцыбіскуп.

ДД

Глядзі таксама
Каментары