Мінтранс хоча прывесці ў Беларусь лоўкостэраў


Міністэрства транспарту і камунікацый будзе спрыяць прыходу ў Беларусь лоукост, заявіў сёння журналістам кіраўнік міністэрства транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

«У нас на сённяшні дзень няма ніякіх падставаў, каб не лёталі ў рэспубліку лоўкосты. Гэта праблема хутчэй саміх лоўкостэраў – калі яны прымаюць рашэнне па адпаведных тарыфах лятаць у той ці іншы пункт, зыходзяць з эканамічнай эфектыўнасці таго ці іншага рашэння», – адзначыў Анатоль Сівак.

Паводле яго словаў, каб рашэнне было эфектыўным, неабходны адпаведны пасажырапаток. Цяпер, кажа Сівак, па прынцыпах лоўкост працуе ў Беларусі толькі маршрут Менск-Жукоўскі, які выконвае нацыянальная авіякампанія Belavia.

«Калі ў таго ці іншага перавозчыка будзе жаданне тут адкрыць маршрут на прынцыпах лоўкост-кампаній, не бачу ніякіх перашкодаў. У нас для гэтага няма юрыдычных перашкод. Мы, наадварот, будзем гэтаму садзейнічаць», – цытуе Сівака дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

ВД, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары