Міністэрства спорту і турызму назвала кошт Еўрапейскіх гульняў для Беларусі


Беларусь выдаткуе на Еўрапіаду-2019 $ 30-40 млн, паведаміў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко ў праграме «Трэба разабрацца» на тэлеканале ОНТ.

«Еўрапейскія алімпійскія камітэты возьмуць на сябе выдаткі на трансферы, пералёты. Пытанні з тэлетрансляцыямі будуць разгледжаныя канале пры Міжнародным алімпійскім камітэце. Частка выдаткаў ляжа на ЕАК (Еўрапейскія алімпійскія камітэты). У нас ёсць базіс, у нас ёсць будынкі, пабудовы, створаная інфраструктура. І адсюль гэтыя лічбы – $ 30-40 млн, гэта ацэнка міжнародных экспертаў», цытуе тэлевыступ Шамко belapan.by.

Гэтак невялікі бюджэт на фоне Еўрапейскіх гульняў-2015 у Баку, якія, па неафіцыйнай інфармацыі, абышліся больш чым у $ 5 млрд, сказаў кіраўнік Мінспорту.

Разважаючы пра тое, што неабходна зрабіць, каб на Еўрапейскія гульні ў Менск прыехалі элітныя спартсмены, Шамко падкрэсліў, што гэта задача, якая стаіць не толькі перад Беларуссю, але і перад Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, «бо гэта і ёсць аўтарытэт Еўрапейскіх гульняў».

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў