Міністр у вышыванцы (Фотафакт)


Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч адзін з нешматлікіх сярод беларускіх чыноўнікаў, хто актыўна карыстаецца сацсеткамі. У сваім Facebook ён дзеліцца не толькі працоўнымі момантамі, але і асабістым жыццём.

У першы дзень новага года ён пажадаў сябрам «усяго самага добрага і светлага ў жыцці». Здымак для Facebook Калтовіч зрабіў у вышыванцы.

Уладзімір Калтовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 у Чэрвені. Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных сталічных крамах: універмагу «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёну Менску.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў