Міністэрства працы лічыць, што ў Беларусі жыць стала танней


Ведамства тлумачыць зніжэнне бюджэту пражытковага мінімуму сезонным падзеннем коштаў на гародніну.

З 1 лістапада памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) складзе 1 567 810 рублёў, перадае belta.by. Гэта на 0,1 % менш, чымся ў жніўні. Новы пражытковы мінімум разлічылі на падставе коштаў, якія былі ў верасні, калі (у параўнанні з чэрвенем) патаннела садавіна і гародніна.

Паводле новага нарматыву і падлікаў Міністэрства працы працаздольны беларус можа пражыць на 1 725 700 рублёў, пенсіянер – 1 195 080 рублёў, студэнт – на 1 515 120 рублёў.

Падчас разлікаў дапамогаў і пенсіяў, памер якіх залежыць ад БМП, міністэрства пастанавіла арыентавацца на папярэдні памер БМП – 1 569 130 рублёў.

З 1 лістапада ў Беларусі абнавіцца мінімальны спажывецкі бюджэт, на падставе якога разлічваецца мінімальны заробак. Для працаздольнага насельніцтва ён складзе 3 197 780 рублёў. Такой сумы паводле міністэрства дастаткова, каб забяспечыць базавыя патрэбы.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў