Мінінфармацыі заблакавала 11 сайтаў са словам «рамонт» у даменных імёнах


Паводле прэс-службы Міністэрства інфармацыі, рашэнне было прынятае 18 красавіка на падставе паведамлення з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

На «заблакаваных» сайтах (пакуль працуюць) рэкламаваліся паслугі па рамонце камп’ютарнай тэхнікі.

Два тыдні таму Мінінфармацыі заблакавала сайт, на якім прадавалі віягру (прэпарат не зарэгістраваны ў Беларусі).

Таксама былі заблакаваныя сайты, праз якія прадаваліся наркотыкі, а таксама 12 груп і персанальных старонак у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары