Мінабароны: Афіцэр ССА загінуў падчас скачку з парашутам


Ілюстратыўнае фота

Камісія Міністэрства абароны разбіраецца ў абставінах гібелі афіцэра сіл спецыяльных аперацый. Падчас скачка ў яго адбылося гашэнне парашуту, паведамляе прэс-служба ведамства.

Трагедыя здарылася падчас планавых скачкоў з парашутам. Праз рэзкую змену напрамку ветру ў прыземным слаі ў маёра Яўгена Салавейкі не раскрыўся купал парашуту. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

На месцы працуе камісія Мінабароны, каб высветліць усе абставіны здарэння.

Маёру Салавейку было 33 гады, ваенную акадэмію ён скончыў у 2006 годзе, жыў у Віцебску. У яго засталіся жонка і сын.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары