Міліцыянты збілі ды аштрафавалі журналіста і двух актывістаў у судзе

video

https://youtu.be/s37NlgnaKHg

У судзе Фрунзенскага раёну Менску збілі журналіста парталу tut.by Паўла Дабравольскага, які асвятляў суд па «па справе графіцістаў».

Ён распавёў, што некалькі амапаўцаў збівалі яго нагамі 20 хвілін. У хлопца было пасведчанне журналіста, на якое праваахоўнікі не звярнулі ўвагі. У журналіста забралі тэлефон, а ўсе дадзеныя сцерлі.

Павел здымаў на камеру, як міліцыянты сілай выводзілі з залы актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка, якія на падтрыманне маладзёнаў разгарнулі расцяжку «Не палітычным пераследам» і крычалі: «Мастацтва – не злачынства».

Паводле праваабаронцаў, затрыманых актывістаў і журналіста збілі ў адным з судовых пакояў. Пасля іх адвезлі ў РУУС, дзе склалі адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах «Непавага да суда» і «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Сяргея, Шыціка і Дабравольскага зноў прывезлі ў суд, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Максіма Шыціка пакаралі штрафам у 45 базавых велічынь (9 450 000 рублёў), Паўла Сяргея – штрафам у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў). Журналісту Паўлу Дабравольскаму прысудзілі штраф 45 базавых велічынь (9 450 000 беларускіх рублёў). Працэс вяла Марыя Ярохіна.

Працяг разгляду «справы графіцістаў» перанеслі на заўтра.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары