МІліцыянты затрымалі ілжэ-святара


У Менску міліцыянты выявілі ілжэ-святара. 49-гадовы жыхар сталіцы затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС за здзяйсненне махлярства. Вядуцца пошукі пацярпелых.

Ілжэ-святар прадстаўляўся айцом Аляксандрам і прапаноўваў «рытуальныя паслугі» за аплату. Зламыснік набыў неабходныя атрыбуты і расу, адгадаваў бараду. Міліцыянты высветлілі, што махляр прапаноўваў жыхарам сталіцы зняць сурокі. Кошты гэта паслугі складаў каля тысячы долараў. Акрамя таго ілжэ-святар пазычаў тысячы долараў нібыта на будаўніцтва царквы, якой насамрэч не было. Аднаму з пацярпелых айцец Аляксандр прапанаваў стварэнне заводу па вытворчасці свечак, за што ўзяў каля 2000 долараў.

Міліцыянты паведамляюць, што раней махляр прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя дзеянні не толькі ў Беларусі, але і Украіне.

Мяркуецца, што махляр мог ашукаць і іншых асобаў, міліцыянты шукаюць ахвяраў дзейнасці “бацюшкі”.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў