Міліцыя: дзяўчына, якая вылезла з тралейбуса праз вакно, парушыла закон


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOVFuUGlFblBDblklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Паводле міліцыі, Ксенія Маргунская – вінаватая, рэвізоры – не.

Міліцыя афіцыйна адказала дзяўчыне, якая не аплаціла праезд у тралейбусе і пакінула грамадскі транспарт праз яго акно. Пра гэта агенцыі БелТА паведаміла Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Менску. «Па выніках праверкі ў дзеяннях кантралёраў адсутнічае склад якога-небудзь адміністрацыйнага правапарушэння. У дзеяннях жанчыны ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ст.18.30 КаАП Беларусі (безбілетны праезд)», – сказала Наталля Ганусевіч.

Інцыдэнт адбыўся 6 снежня 2015 года. Днём у аператыўна-дзяжурную частку Партызанскага РУУС паступіла тэлефанаванне ад кіроўцы тралейбуса пра тое, што жанчына адмаўляецца аплочваць праезд. Кантралёры не адпускалі дзяўчыну і ўрэшце зачынілі яе ў салоне.

Дзяўчына палічыла гэта абмежаваннем яе волі і пакінула тралейбус праз акно.

Калі на прыпынак «Сталетава» прыехалі міліцыянты, яны даставілі ў раённае ўпраўленне дзяўчыну і двух кантралёраў.

«На месцы здарэння міліцыянты пабачылі жанчыну, якая адмаўлялася плаціць за праезд, і двух кантралёраў. Усе трое былі дастаўлены ў раённае ўпраўленне, дзе напісалі заявы», – дадалі ў Партызанскім РУУС.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў