Міхаіл Жызнеўскі ў бліжэйшы час можа стаць Героем Украіны


Вярхоўная Рада Украіны сёння ўхваліла закон, згодна з якім іншаземцы – героі Нябеснай сотні могуць атрымаць ганаровае званне Героя Украіны.

Беларус Міхаіл Жызнеўскі – сярод першых загінулых герояў Нябеснай сотні, застрэленых падчас пратэстаў у Кіеве ў 2014 годзе. Цяпер яго могуць пасмертна уганараваць званнем Героя Украіны.

Міхаіл Жызнеўскі. Воін святла. Дакументальны фільм.

«За здзяйсненне выбітнага геройскага ўчынку, звязанага з адстойваннем канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека падчас Рэвалюцыі Годнасці (лістапад 2013 года – люты 2014)», – тлумачыцца ў законе.

За адпаведнае рашэнне прагаласавала 235 дэпутатаў, 0 – супраць.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары