Міхаіл Лявонцьеў: Калі б Расея вяла сябе агрэсіўна, ніякай Украіны б ужо не было


Журналіст і «рупар Крамля», прэс-сакратар «Раснафты» у інтэрвю ізраільскаму тэлеканалу заявіў, што Украіна і Грузія першымі напалі на Расею і развязалі ваенныя канфлікты.

Адказваючы на пытанне аб акупацыі Крыму і баявых дзеяннях на Данбасе Лявонцьеў заявіў, што расейскіх сепаратыстаў не існуе.

«На нас практычна напалі! Мэтай спецаперацыі з’яўляецца ўцягванне Расеі ў гэты канфлікт. Дадзеная аперацыя была спланаваная ЗША, паколькі яны хочуць пачаць новую «халодную вайну» з Расеяй», – упэўнены Лявонцьеў.

«Вы разумееце, што рускія і ўкраінцы адзіны народ? Мы не можам прымірыцца з зыходам Украіны пад бандэраўскую ўладу».

Таксама Лявонцьеў сцвярджае, што Расея не паводзіць сябе агрэсіўна, адна калі спатэрбіцца, можа ўжыць ядравую зброю супраць сваіх ворагаў.

Раней публіцыст заяўляў, што спынення фінансавай вайны з Захадам можна дамагчыся шляхам прамога запалохвання.

Нядаўна Лявонцьеў, вядоўца праграмы «Однако» на «Першым канале», трапіў у цэнтр скандалу праз сюжэт пра абстрэл украінскім знішчальнікам малаазійскага «Боінгу». Журналіста абвінавацілі ў падробцы «спадарожнікавага здымка», які быў паказаны, а праграму назвалі «вайной фоташопа».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў