Мэркель: ЕЗ зможа вырашыць праблему бежанцаў толькі разам з Турцыяй


Пра гэта заявіла 24 верасня канцлер ФРГ Ангела Мэркель заявіла падчас свайго выступу ў бундэстагу.

«Толькі разам з Турцыяй мы зможам абараніць свае вонкавыя межы», – цытуе Ангелу Мэркель tass.ru. Паводле нямецкага канцлера, праблему бежанцаў трэба асэнсаваць на глабальным узроўні.

Краіны ЕЗ праявілі адзінства ў пытанні вырашэння праблемы мігрантаў, але да развязання крызісу таксама павінны далучыцца ЗША і Расея.  «Іх (праблемы і прычыны крызісу) можна вырашыць толькі сумесна з нашымі трансатлантычнымі партнёрамі – з ЗША, Расеяй ды дзяржавамі Блізкага і Сярэдняга Усходу», – заявіла канцлер Нямеччыны.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Глядзі таксама
Каментары