Менскія мужчыны бяруць першы шлюб у сярэднім у 28 гадоў, жанчыны – у 26,3


Летась у сталіцы налічылі 17 613 шлюбаў і 7763 разводы.

На 1000 жыхароў гораду колькасць шлюбаў у мінулым годзе склала ў сярэднім 9,1, а разводаў – 4. Пра гэта паведамляе агенцтва «Менск-навіны» са спасылкай на кіраўніка аддзелу статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менску Ларысы Дайнека.

Сярэдні ўзрост першага шлюбу для менскіх мужчынаў – 28 гадоў, для жанчын – 26,3. Калі казаць пра паўторны шлюб, то мужчыны бяруць яго ў 40,5 гадоў, а жанчыны – у 37,6 гадоў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары