Менскі рэжысёр шукае двайнікоў у кароткаметражную камедыю


Аляксандр Максімаў не захацеў раскрываць ідэі фільму, бо стужка мае стаць нечаканасцю.

Праект – некамерцыйны. Паводле задумы аўтара, гэта будзе «камедыя жэстаў пра пошукі самога сябе». Пакуль што ў рэжысёра ёсць адзін двайнік.

«Спачатку я думаў пра чатырох-пяць чалавек, але калі будзе больш, то гісторыю можна раскруціць. Калі да канца верасня знайду актораў, можна будзе здымаць у лістападзе. Усё залежыць ад людзей. Мне не патрэбныя людзі падобныя да Джыгурды, а патрэбныя падобныя да замежных зорак. Я хачу раскрыць парадокс арыентаваны не на Расею, а на ўвесь свет».

Усіх зацікаўленых Аляксандр Максімаў просіць пісаць да яго ў Facebookʼу.

Аляксандр Максімаў – прадзюсар у рэкламным агенцтве, кіно займаецца ў вольны час. Ягоны фільм «Паўз церні» атрымаў некалькі ўзнагарод на расейскіх фестывалях кароткаметражнага кіно.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў