Менскі метрапалітэн пахваліўся новым турнікетам: палепшаны дызайн і рэжым кіравання


Новы турнікет некалькі месяцаў будуць тэставаць на станцыі метро «Плошча Леніна». Пазней такія турнікеты ўсталююць на трэцяй лініі Менскага метрапалітэну.

Новая мадэль мае больш плаўныя выгібы і скругленыя вуглы. Апытанні паказваюць, што вострыя вуглы старой прылады часта перашкаджаюць пасажырам, а таксама траўманебяспечныя.

У турнікеце значна палепшаная бачнасць светлавых індыкатараў: сігнал вольнага ўваходу адлюстроўваецца вялікай стрэлкай на бакавой панэлі.  Працэс закрыцця створак можна рэгуляваць. Будзе два рэжымы кіравання: пастаянна закрытыя і пастаянна адкрытыя створкі. Першы выкарыстоўваеца ў многіх метрапалітэнах Еўропы, другім карыстаюцца ў Менску. Цяпер у працаўнікоў метрапалітэну зʼявілася магчымасць выбіраць рэжым самастойна.

Прылада будзе прымаць жэтоны, карткі метрапалітэна і карты на ўсе віды транспарту, уведзеныя ва ўжытак у 2014 годзе.

ДР belsat.eu паводле metropoliten.by

Стужка навінаў