Ліга Еўропы: Менскае «Дынама» перамагло аўстрыйскі «Рэд Бул»


АБНОЎЛЕНА. Менскія «дынамаўцы» з лікам 2:0 перамаглі «Рэд Бул» з Зальцбургу.

Забітымі галамі вызначыліся гульцы беларускага клубу Глеб Рассадкін і Ненад Адамавіч. Такім чынам, перад матчам у адказ у Аўстрыі, «Дынама» зрабіла сур’ёзную заяўку на выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы.

Сталічны клуб пазмагаецца за выхад у групавую стадыю Лігі Еўропы.

Удзел у ёй гарантавана прынясе менчукам 2,4 мільёны еўраў.

На думку букмекерскіх кантор, фаварытам у матчы з’яўляецца «Рэд Бул»: каэфіцыент на перамогу «Дынама» складае 3,70, на нічыю – 3,60, на перамогу каманды з Зальцбургу – 2,0 (Parimatch.com).

Але аўстрыйская каманда сёння застанецца без падтрымкі, бо актыўныя фанаты адмовіліся рабіць візы ў Беларусь за 120 еўра.

Менскі клуб не мае паразаў у афіцыйных сустрэчах з 5 чэрвеня, калі мінімальна саступіў аднаклубнікам з Берасця. А перамога ў апошняй гульне нацыянальнага чэмпіянату над дзеючым чэмпіёнам барысаўскім БАТЭ, толькі падвышае шанцы «Дынама» на сённяшні поспех. Дарэчы, на мінулай стадыі Лігі Еўропы букмекеры таксама не ставілі на Дынама, але па выніку Дынама без вялікіх складанасцяў перамагло швайцарскі «Цюрых». На жаль, у Менску дагэтуль няма аніводнай футбольнай арэны, што адпавядае еўрапейскім патрабаванням, таму гульня пройдзе сёння ў Берасці, пачатак а 19-й.

Мікіта Семяненка, Belsat.eu

Стужка навінаў