Менск, Кіеў, Рым: Дзе заўсёды вернуць згублены гаманец?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/H1PNKxTahdI?list=PLdEJCePEX5758PVzJteXasL8z0VVOgXqL”][vc_column_text]Украінскія журналісты правялі эксперымент, які даказаў, што менчукі такія ж сумленныя, як і жыхары Рыму.

«Гэты выпадак выклікаў ашаламляльную цікаўнасць, – кажа вядоўца Новага каналу Андрэй Шабанаў.Кіеўлянка страціла на вакзале кашалёк з шасцю тысячамі долараў. І адбылося гэта не дзесьці ў паспяховай Еўропе, а ў адной з постсавецкіх рэспублік, у Менску. Гэтак, ёй вярнулі ўсе грошы, даслалі наўпрост дахаты.

Мастачка Наталля Вугліцкая, прызнаецца, што ў Беларусь яе запрасіў адзін вядомы чыноўнік, каб намаляваць партрэт яго сям’і (прозвішча чыноўніка Наталля не называе). За карціну мастачка атрымала каля 6 тыс. долараў, але потым дзяўчына ўсе грошы згубіла. У гаманцы былі, аднак, правы кіроўцы – па іх уладальніцу і адшукаў жыхар беларускай сталіцы, які падняў згубу.

«Я некалькі разоў губляла ўва Украіне тэлефоны, але ніхто нічога не вяртаў, таму я вельмі здзіўленая», – прызнаецца Наталля.

Пасля гэтага журналісты Новага канала вырашылі правесці эксперымент. Яны гублялі ў Менску, Рыме і Кіеве гаманцы і глядзелі, што будзе далей.Вынікі ўкраінцаў уразілі – усе беларусы вярнулі знойдзены кашалёк яго ўладальнікам.

Алесь Ляўчук

Стужка навінаў