Менск губляе замежныя інвестыцыі


Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Менску за паўгода ўпалі на 20 %.

У першым паўгоддзі 2016 года асноўнымі інвестарамі арганізацыяў Менску былі субʼекты гаспадарання Расеі (50,4 % ад усіх атрыманых інвестыцыяў), Абʼяднанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі (28,1 %) ды Кіпру (6,9 %).

Увогуле за студзень-чэрвень 2016 года ў рэальны сектар эканомікі Менску (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 3,4 млрд інвестыцыяў, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Для параўнання: за першае паўгоддзе 2015 года ў рэальны сектар эканомікі Менску замежныя інвестары ўклалі $ 4,3 млрд. Такім чынам за год гэты паказнік знізіўся на 20,93 %.

НМ, belsat.eu, паводле minsk-city.belstat.gov.by

Стужка навінаў