Менчукі пра рэформу ЖКГ: Як быў бруд, так і застаўся!

video


Відэаапытанне менчукоў пра рэформы ЖКГ

У чым галоўнае дасягненне, якое зрабіў на сваім пасту старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац?

У інтэрвʼю тэлеканалу СТБ ён сказаў, што гэта рэформа сістэмы ЖКГ. Паводле чыноўніка, у Менску быў створаны адзіны даведкавы цэнтр. Аплату тэхнічнага абслугоўвання давялі да 92 % ад сабекошту гэтай паслугі, а кошт аплатаў за капрамонт знізіўся ажно на 45 %.

Ці стала жыхарам сталіцы жыць лягчэй ад гэтых рэформаў?

«Ніякай розніцы», – кажа малады мужчына.

«Як былі сметнікі, так і ёсць, як быў бруд, так і ёсць», – кажа жанчына.

«Мы самі зрабілі за свае грошы рамонт у падʼездзе», – выказваецца яшчэ адна жанчына.

«Недзе можа нешта змянілася, але недахопы па ўборцы ёсць», – яшчэ адно меркаванне.

«Кіраўнікоў ЖКГ трэба пакараць. Крадуць грошы, толькі невядома, куды», – кажа мужчына.

Андрэй Шорац займае пасаду кіраўніка Менгарвыканкаму ўжо два гады.

Ці ведаюць менчукі прозвішча кіраўніка Менгарвыканкаму?

Адказы глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары