Яшчэ ды прыезду непасрэдных выканаўцаў замаху Вялікую Брытанію з разведвальнай місіяй наведаў іншы супрацоўнік ГРУ, паведамляе «The Telegraph».
Ён прыязджаў у Солсберы і, паводле выдання, дапамагаў скласці план завулку, дзе жыў Сяргей Скрыпаль, і высветліў, якімі дзвярыма той карыстаўся. Пазней гэтым планам скарысталіся супрацоўнікі ГРУ, што прыехалі ў Вялікую Брытанію з нервова-паралітычным рэчывам.
«The Telegraph» сцвярджае, што следчыя ведаюць імя новага падазраванага, але пакуль трымаюць яго ў сакрэце.
Некалькі дзён таму выданне «Bellingcat» пазнала ў «Руслане Башыраве» (меркаваны выканаўца замаху) палкоўніка ГРУ Анатолія Чэпігу.
Пра тое, хто такі Чэпіга, – глядзіце ў сюжэце праграмы «Вот так» (вышэй).
З’яўленне новай інфармацыі пра «солсберыйскіх турыстаў» пракаментавала прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава, назваўшы апублікаваныя звесткі «укідам», зробленым пасля выступу Тэрэзы Мэй у Радзе Бяспекі ААН, падчас якога яна агучыла абвінавачванні ў адрас Расеі.
У сваю чаргу ў МУС Вялікай Брытаніі адказалі адмовай на просьбы расейскай Генпракуратуры аказаць прававую дапамогу ў расследаванні атручвання ў Солсберы і падкрэслілі: прасіць якой-небудзь дапамогі ад Масквы і дамагацца ад Расеі выдачы падазраваных у атручванні Скрыпалёў Лондан таксама не збіраецца.
НМ, belsat.eu