«Меч Брачыслава» – беларуская сага пра вікінгаў


На маляўнічым гарадзішчы з 950-годняй гісторыяй побач з вялізарным возерам Дрывяты з’яўляюцца людзі ў скураным адзенні і са зброяй вікінгаў. Фэст «Меч Брачыслава» пераносіць гледача і ўдзельнікаў на цэлыя стагоддзі ў мінулае.

Mech_Brachyslava_01

Mech_Brachyslava_03

Mech_Brachyslava_02

Сучасны беларус ці замежны госць нібыта ператвараецца ў сведку таго, як сваякі мужнага і ўладарнага заснавальніка Браслава, выдатнага прадстаўніка балцкага роду полацкіх князёў Брачыслава Ізяславіча з дружыны ваяроў толькі што прыплылі па возеру і падняліся на вал Браслаўскага гарадзішча.

Mech_Brachyslava_06

Mech_Brachyslava_09

Mech_Brachyslava_04

Аматары культуры ранняга сярэднявечча, якія з’язджаюцца на фэст штогод з Беларусі, Латвіі і Польшчы, імкнуцца як мага больш дакладна рэканструяваць і ажывіць побыт культуры Браслаўшчыны. Рэканструктары ствараюць лагер, у якім адпачываюць у шатрах і намётах на сене і скурах, гатуюць ежу на вогнішчы ў рэпліках тагачаснага посуду.

 

Mech_Brachyslava_12

Mech_Brachyslava_14

Mech_Brachyslava_13
Фэст «Меч Брачыслава» і на гэты раз пачаўся з добрай традыцыі, паводле якой кіраўнікі гістарычных клубаў найперш агульнымі сіламі здабылі агонь, а потым разнеслі яго і запалілі вогнішчы каля сваіх намётаў.

Mech_Brachyslava_16

Не менш відовішчным было і святочнае касцюміраванае шэсце па вале Браслаўскага гарадзішча на фоне бяскрайняга блакітнага возера Дрывяты, але зразумела, што больш за ўсё гледачы чакалі рыцарскіх бітваў.

Mech_Brachyslava_19

Mech_Brachyslava_21

Mech_Brachyslava_20
У адрозненне ад рыцараў Позняга Сярэднявечча ваяры Ранняга Сярэднявечча былі значна менш экіпіраваныя і абароненыя, таму і бітвы паміж імі больш хуткія але і небяспечныя для іх удзельнікаў.

Mech_Brachyslava_22
Гэтым разам ваяры падарылі гледачам яскравае відовішча, але і не абышлося без траўмаў аж да хуткай дапамогі і больніцы.


Сёлета фэст наведалі сябры з польскага Біскупінскага музею археалогіі, вядомага ва ўсёй Еўропе сваймі маштабнымі гістарычнымі рэканструкцыямі і археалагічнымі фэстамі ды госці з Дружыны Ваяроў Пястоускiх. Ужо ў другі раз на фэст трапілі суседзі з латвійскага гістарычнага клубу «Кroma kolna bruoliste.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў