МАЗ: Зарабіць на вайне ва Украіне і не раззлаваць Расею


Сведения о приобретении Нацгвардией 44 грузовиков МАЗ появились в начале июля прошлого года. Поставку совершила ООО «Техкомплект», выигравший тендер, который «проводился без открытых торгов в связи с неотложной потребностью и в связи с исполнением указа Президента о частичной мобилизации».

Вайсковыя эксперты з Беларусі, Украіны ды Расеі разважаюць пра вайсковыя перспектывы Менскага аўтамабільнага заводу.

Сярод новай тэхнікі, якую час ад часу атрымоўвае войска Украіны альбо Нацгвардыя, з’яўляюцца і беларускія МАЗы. Некаторыя ва Украіне здзіўляюцца: навошта набываць беларускае, калі можна было б карыстацца машынамі свайго КрАЗу. Аднак выглядае на тое, што ўкраінскія сілавікі не гатовыя адмовіцца ад беларускай тэхнікі.

«Тэхнічны ўзровень Менскага аўтазаводу значна вышэйшы, таму што на прадпрыемстве вялася і вядзецца інтэнсіўная мадэрнізацыя нягледзячы на тэхнічныя складанасці. Набылі шмат перадавога абсталявання, дзякуючы чаму якасць і тэхнічныя характарыстыкі аўтамабіляў МАЗ істотна вышэйшыя», – кажа вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Да таго ж Крамянчугскі аўтамабільны завод (КрАЗ) з-за напружаных адносінаў з Расеяй згубіў доступ да расейскіх запчастак, якімі камплектаваўся, напрыклад, выкарыстоўваў рухавікі з Яраслаўлю.

Вайсковыя патрэбы Украіны – шанец на эканамічнае выратаванне МАЗу?

Хутчэй не. У сваёй афіцыйнай заяве МАЗ апраўдваўся, што не пастаўляе тэхніку наўпрост украінскім сілавікам, а толькі сваім дылерам ва Украіне, ад якіх аўтамабілі ўжо трапляюць на фронт. А ўвогуле за часы баявых дзеянняў украінскія сілавікі атрымалі не больш за 100 аўтамабіляў МАЗ, мяркуе Аляксандр Алесін.

Калі ж менскі завод усё ж пачне развіваць пастаўкі ўкраінскім сілавікам, гэта можа не спадабацца Крамлю, лічыць расейскі вайсковы эксперт Васілій Сычоў:

«Пэўная незадаволенасць, мне падаецца, была б. Але тут чыста палітыка. Нібы заяўляецца, што Расея і Беларусь сябры, але пры гэтым адчуваецца, што ёсць нейкая схаваная барацьба, асабліва на фоне санкцый, барацьбы з увозам прадуктаў у Расею з Беларусі ў тым ліку. Гэта будзе яшчэ адзін повад абвастрыць сітуацыю».

А вось для свайго войска Расея б наўрад ці скарысталася беларускімі МАЗамі, кажа Васіль Сычоў. Бо па-першае, расейцы аддаюць распрацоўкам айчынных вытворцаў, якіх хапае, А па-другое, зараз ва ўсходняга суседа Беларусі ідзе хвалі імпартазамяшчэння.

«Лукашэнка разумее, што Украіна надзейны партнёр»

У той час крытыкі з’яўлення МАЗаў ва ўкраінскіх сілавікоў кажуць, што гэта можа выклікаць праблемы з уніфікацыяй (уніфікацыя – гэта калі з адной падбітай машыны можна без праблем пераставіць запчастку на іншую машыну). На дадзены момант у сілавых структурах Украіны назапашваецца тэхніка розных вытворцаў з розных краін, хаця афіцыйна дэкларавалася, што войска пераходзіць на КрАЗы. Што праўда, з запчасткамі для МАЗаў ва Украіне праблемы няма: менскімі аўтамабілямі тут карыстаюцца даўно і хваляць іх.

«МАЗ, здаецца, марка, якая з савецкіх часоў не выклікала нараканняў наконт надзейнасці, наконт зручнасці ў эксплуатацыі. Таму, не думаю, што ўзнікаюць нейкія праблемы з эксплуатацыя ў войску», – адзначае ўкраінскі народны дэпутат, кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дмытро Тымчук.

Ён мяркуе, што і з камплектуючымі МАЗу не будзе такой праблемы, якая ўзнікла ў КрАЗу з расейскімі рухавікамі. Нават нягледзячы на «не зусім канкрэтную рыторыку Аляксандра Лукашэнкі, які часта спрабуе ўсядзець на двух крэслах».

«Усё ж трэба аддаць належнае Лукашэнку: ён разумее, што Украіна ўсё ж такі даволі надзейны партнёр. І сусед, з якім трэба падтрымліваць у тым ліку эканамічныя сувязі», – працягвае Дмытро Тымчук.

Народны дэпутат кажа, што хутка ініцыюе ў Вярхоўнай Радзе разгляд пытання распрацоўкі і прыняцця заканадаўчага акту з пералікам тэхнікі і ўзбраення, якая мае вырабляцца выключна на тэрыторыі Украіны. Але па цяжкавіках і МАЗах такой гаворкі пакуль не вядзецца, запэўнівае Дмытро Тымчук.

Зміцер Кустоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў