МАЗ запрацаваў напоўніцу, а рабочыя атрымліваюць па 11 мільёнаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/QC2jWQz4UbU”][vc_column_text]Чарговы беларускі эканамічны цуд. У верасні, у параўнанні са жніўнем, вытворчасць трактароў павялічылася на траціну, грузавікоў – у паўтара-два, а тэлевізараў – ажно ў чатыры разы.

У выніку Менскі аўтазавод, які з пачатку года працаваў чатыры дні на тыдзень, з верасня запусціўся напоўніцу. А яго работнікі ў перадвыбарчы месяц атрымалі рэкордны сёлета сярэдні аклад – звыш адзінаццаці мільёнаў на чалавека. Летнія прастоі працаўнікі МАЗу цяпер успрымаюць як часовыя цяжкасці, якія ўжо мінулі.

ПРАЦАЎНІКІ МАЗУ

Ну, відаць, былі нейкія вытворчыя цяжкасці, адпачынкавы перыяд, так што ўсё нармальна.

У кастрычніку працавалі поўны рабочы тыдзень. Пяць працоўных дзён.

Як у каго, я за астатніх ня буду гаварыць, але ў нас – нармальна.

Наколькі такая інтэнсіўная праца выкліканая рэальным попытам, мы пацікавіліся ва ўдзельнікаў асноўнага экспартнага рынку для айчыннага машынабудавання – расейскага. Намеснік генеральнага дырэктара расейскай кампаніі “Аўтасельмаш холдынг”, аднак, распавёў, што ўсходні рынак увосень не актывізоўваўся, і ў продажах МАЗаў скачку не назіралася.

АЛЯКСАНДР КАЎРЫГІН
НАМЕСНІК ГЕН. ДЫРЭКТАРА «АЎТАСЕЛЬМАШ ХОЛДЫНГ», РФ

«Такога скачку продажаў не было ў верасні. Мы атрымліваем звесткі аб рэгістрацыі новых машынаў у дзяржаўтаінспекцыі. Значыць, гэтыя машыны, напэўна, – на складах у дылераў».

Сапраўды, аўтамабіляў на менскім складзе МАЗу паболела нават візуальна. А неафіцыйныя крыніцы “Белсату” на заводзе распавядаюць, што ў верасні праца паскорылася, бо з’явіліся грошы на аплату імпартавых дэталяў з Нямеччыны ды Расеі.

Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў нагадваюць, што ў ліпені МАЗ, эМТэЗэ і “Гомсельмаш” атрымалі дзяржаўную крэдытную дапамогу памерам болей як мільярд долараў. Гэта і дазволіла разагнаць вытворчасць на склад.

ЛЯКСАНДР ЯРАШУК
КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ

«Павелічэнне вытворчасці ў верасні ў параўнанні са жніўнем тлумачыцца толькі адной прычынай. Гэта – апошні месяцй перад прэзідэнцкімі выбарамі. Тобок шукаць тут сэнс і логіку, я маю на ўвазе, эканамічную, тут абсалютна не выпадае.»

Аляксандр Ярашук папярэджвае, што доўга такі рэжым працы працягвацца ня можа, бо дадатковых продажаў няма, а значыць, абаротныя сродкі хутка будуць “з’едзеныя”. Апрача таго, крэдыты, выдадзеныя заводам дзеля вытворчасці незапатрабаванай прадукцыі, могуць разагнаць кошты і дэвальвацыю беларускага рубля.

Крэдытаў на перадвыбарчы рывок хапіла ня ўсім. У верасні рэзка скараціўся выраб камбайнаў, аўтобусаў, станкоў, апонаў і металічных трубаў. Таму агулам падзенне айчыннай прамысловасці, па выніках студзеня–верасня, засталося на тым жа ўзроўні, што і за месяц да гэтага: мінус 7 адсоткаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Станіслаў Івашкевіч

Стужка навінаў