Мінпрам: Абʼяднанне МАЗу з кімсьці на парадку дня не стаіць, шукаем інвестараў


Менскі аўтамабільны завод шукае інвестараў, у тым ліку з Еўропы ды з Кітаю.

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідэрскі.

«Мы знаходзімся ў стане пошуку інвестараў, вядзем перамовы і з КамАЗам, і з кітайскім бокам, і з еўрапейскімі партнёрамі, але пытанне пра стратэгічнае зліццё на парадку дня не стаіць», – заявіў ён.

Глядзіце таксама >>> Ветэран МАЗу: як выжываем? Садзім гуркі на лецішчы!

Намеснік міністра пракаментаваў магчымасць абʼяднання МАЗу з КамАЗам, якое абмяркоўвалася раней:

«Гэтае пытанне знятае з парадку дня, таму што тое, што прапаноўваў расейскі бок, не задавальняла беларускае прадпрыемства».

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары