Маці дваіх дзяцей распаўсюджвала спайсы і ўжывала наркотыкі

video

41-гадовую мянчанку падазраюць у незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

Жанчына цягам пяці месяцаў працавала на інтэрнэт-краму і рабіла закладкі з курыльнай сумессю па сталіцы.

Паводле праваахоўнікаў, падчас затрымання ў яе было 60 палімерных пакетаў з парашкападобным рэчывам. Столькі закладак яна мелася зрабіць у той дзень, але не паспела. За кожную закладку ёй плацілі 70 тысяч рублёў. Пазней у ейнай хаце аператыўнікі знайшлі шалі, палімерныя пакеты, шпрыцы – у вольны ад «працы» час жанчына ўжывала наркотыкі. Раней яна прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за зʼяўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага апʼянення.

За незаконны абарот псіхатропных рэчываў у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа. Ёй можа пагражаць да 8 гадоў турмы.

ДР, belsat.eu, guvd.gov.by

Глядзі таксама
Каментары