«Машына ДНР» з Горадні: ужо з разбітым шклом і без сцяга


«Белсат» адшукаў белую аўдзі, якая ў траўні ездзіла па горадзе з сімволікай сепаратыстаў на заднім шкле

Фота аўта, зробленыя на мабільны, былі выкладзеныя ў сеціва на пачатку траўня. З таго часу пра машыну не было чуваць.

Праз месяц журналістам зноў паведамілі пра «машыну ДНР», праўда ўжо з разбітым лабавым шклом і без сцяга на заднім шкле… Як мяркуюць суседзі, кіроўцу-«сепаратыса» маглі пакараць неабыякавыя мінакі.

Магчыма, такім чынам аўтааматара маглі папярэдзіць і каляфутбольныя хуліганы, якія часта нагадваюць суграмадзянам пра непарушнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары