Марыну Адамовіч і Юрася Губарэвіча аштрафавалі за акцыю 1 траўня


У Менску працягваюць судзіць удзельнікаў першамайскай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, суд Першамайскага раёну Менску прызнаў старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча вінаватым па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і аштрафаваў на 40 базавых велічынь (920 рублёў). Па гэтым жа артыкуле КаАП суд Маскоўскага раёну Менску пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь (460 рублёў) Марыну Адамовіч – жонку Мікалая Статкевіча.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары