Марына Адамовіч : «Мікола ні за што не збег бы з акцыі»


«Мяне адольваюць тэлефонныя званкі, але, на вялікі жаль, ніводзін з іх не прынёс мне ніякай пазітыўнай інфармацыі пра Мікалая», кажа Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча.

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч, які прыняў на сябе адказнасць за акцыю ў Менску на Дзень Волі 25 сакавіка. КДБ не адказвае яго жонцы, ці знаходзіцца Статкевіч у іх. Няма ніякай інфармацыі і ў іншых праваахоўных органах і месцах, дзе ўтрымліваюцца арыштаваныя.

«Калі яго няма ў КДБ, то гэта будзе публічны запыт да нашых так званых вышэйшых органаў так званай дзяржаўнай улады, таму што ў такім выпадку гэта будзе прамое абвінавачванне ў яго знікненні. Ніхто іншы не быў зацікаўлены ў гэтым», – кажа Марына.

Тым часам у сацыяльных сетках пашыраюцца абмеркаванні, куды знік Статкевіч. Марына Адамовіч зрабіла афіцыйную заяву ў эфіры Belsat.eu:

«Мікола ні за што не збег бы з акцыі, адказнасць за якую ён прыняў на сябе. Ён зрабіў бы ўсё абсалютна мажлівае, ён бы прыпоўз паўзком, каб там быць. Таму не верце і людзей, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, проста блакуйце, бо я завяраю вас, ён зараз не ў Парыжы»

Глядзіце больш у відэа.

ВЧ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары