«Я супраць Дэкрэту №3». Хлопцу з плакатам – 16 гадоў. Ён заявіў, што «не хоча жыць у краіне з такімі падаткамі».
5 сакавіка ў Берасці прайшоў «Марш абураных недармаедаў» – удзельнікі пратэсту а 12-й прайшлі з плошчы Леніна да Берасцейскага гарвыканкаму. Там частка людзей пайшла ў актавую залу на сустрэчу з мэрам, а другая – зладзіла імправізаваны мітынг.
Пасля мітынгу натоўп рушыў цэнтральнымі вуліцамі да ЦУМу.
Уладзімір Вуек заклікаў людзей прыйсці ў актавую залу гарвыканкаму на сустрэчу з мэрам Берасця.
Падчас шэсця да пратэстоўцаў далучаліся мінакі, і ў выніку ў акцыі ўзялі ўдзел каля 1000 чалавек.
Старшыня Берасцейскага гарвыканкаму паабяцаў адказаць на ўсе пытанні жыхароў гораду.
Частка пратэстоўцаў аддзялілася і пайшла ў гарвыканкам.
Старшыня Берасцейскага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук тлумачыць сабраным ў зале сітуацыю з Дэкрэтам №3 у Берасці.
Анархісты на прыступках гарвыканкаму.
«Сена да каровы не ходзіць». Частка ўдзельнікаў акцыі засталася на вуліцы і патрабавала выхаду мэра да іх.
Імправізаваны мітынг пад сценамі Берасцейскага гарвыканкаму.
Анархісты заклікалі людзей прайсці вуліцамі Берасця да ЦУМу.
На чале шэсця сталі анархісты ў масках.
Удзельнік акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3.
У берасцейскім «Маршы недармаедаў» узялі ўдзел каля тысячы чалавек.
Акцыя скончылася без затрыманняў.
Пасля заканчэння акцыі журналісты «Белсату» рэгістравалі ў жывым эфіры адыход анархістаў, якія ачолілі шэсце. Гэта дазволіла ім пазбегнуць затрыманняў.
Фота: АС