«Малады фронт» стварыў сайт у гонар загінулых ва Украіне беларусах-ваярах


На старонцы «Героі не паміраюць» размешчаныя фота, відэа і біяграфіі патрыётаў, якія аддалі жыццё падчас «Рэвалюцыі годнасці» ды вайны на Данбасе.

Цяпер на сайце можна прачытаць гісторыі жыцця Алеся Чаркашына, Міхаіла Жызнеўскага ды Віталя Целяжэнкі. Залічыць да беларускіх герояў Віталя, які паходзіў з Запарожжа, было прынцыповым для аўтараў сайту, улічваючы ягоную дапамогу беларусам падчас рэвалюцыі ды вайны на Ўсходзе.

Стваральнікі праекту адзначаюць, што галерэя памяці паўстала без спонсарскага падтрымання, не прасоўвае партыйных альбо палітычных «інтарэсаў» і не займаецца піярам.

Аўтары рэсурсу заклікаюць дапамагаць неабыякавых і дасылаць на скрыню rip.heroes@gmail.com свае заўвагі датычна сайту, успаміны, здымкі і факты з іх жыцця беларусаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары